Перайсьці да зьместу

ATX

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кампутарны корпус стандарту ATX з мацярынскай платай

ATX (Advanced Technology eXtended — «пашыраная перадавая тэхналёгія») — стандарт спэцыфікацыі мацярынскіх платаў і кампутарных блёкаў сілкаваньня, распрацаваны «Інтэлам» у 1995 року. Упершыню за шмат гадоў удасканаліў тагачасныя фактычныя стандарты кшталту AT.

Спэцыфікацыя ATX вызначае памеры, мантажныя пункты, панэль уводу-вываду ды інтэрфэйсы сілкаваньня і злучэньня ў кампутарным корпусе, на мацярынскай плаце і ў блёку сілкаваньня. Памеры поўнай платы стандарту ATX складаюць 305×244 мм.

З часу ўвядзеньня стандарт пераглядаўся некалькі разоў. Апошняя вэрсія для мацярынскіх платаў — 2.2[1], для блёкаў сілкаваньня 3.0[2][3]. Паводле стану на 2022 ATX-дызайн застаецца фактычным стандартам для пэрсанальных кампутараў. Для меншых мацярынскіх платаў існуюць іншыя стандарты (напрыклад, microATX, FlexATX, nano-ITX і mini-ITX), якія пераважна прытрымліваюцца сумяшчальнасьці задняй панэлі з ATX, але маюць меншыя памеры і меншую колькасьць раздымаў пашырэньня. EATX (Extended ATX — «пашыраны ATX») — большая вэрсія мацярынскай платы ATX памерамі 305×330 мм.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. ATX Specification. Version 2.2 (анг.) Motherboards.org Праверана 12 красавіка 2022 г.
  2. Intel Introduces New ATX PSU Specifications (анг.) News. Intel Corporation (23 сакавіка 2022). Праверана 12 красавіка 2022 г.
  3. Szewczyk, Chris Intel releases the ATX 3.0 power supply spec (анг.). PC Gamer. Праверана 12 красавіка 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]