Галоўная старонка
Праверана
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
1 жніўня 2026 года
265 205 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Людавіт Штур (1815—1856) — славацкі паэт, філолаг, грамадскі дзеяч, палітык, філосаф, гісторык, педагог, пісьменнік, публіцыст і рэдактар.
Людавіт Штур быў найбольш яскравым прадстаўніком славацкага нацыянальнага жыцця і вядучай асобай нацыянальнага адраджэння ў сярэдзіне XIX ст. Ён сістэматызаваў славацкую мову на падставе сярэднеславацкіх дыялектаў (каля 1843), з’яўляўся адным з вядучых удзельнікаў Славацкага паўстання у 1848—1849 гг. і дэпутатам венгерскага парламента у горадзе Зволен 1848—1849 гг. (далей…)
Ці ведаеце вы, што…
- Вынікам рассейвання святла на завіслых часціцах і малекулах паветра з’яўляецца смуга.
- Папа Рымскі Віталіян у 666 годзе ўвёў у літургічны ўжытак арган.
- Упершыню савецкія войскі ўвайшлі ў Афганістан у 1929 годзе.
- Для працы над сцэнарам фільма, намінальна заснаванага на рамане Эрнэста Хэмінгуэя, быў прыцягнуты іншы нобелеўскі лаўрэат.
- На тэрыторыі стадыёна «Лакаматыў» у Гомелі існавала першая ў БССР Дзіцячая чыгунка.
- Жыхары Мінска могуць назіраць за жывой прыродай у заказніку ў межах горада.
- Адна са станцый метро ў Тэгеране ўпрыгожана выявамі і скульптурамі з хрысціянскімі вобразамі.
Актуальныя падзеі
- Эндзі Бернэм заступіў на пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі. (20 ліпеня)
- Завяршыўся чэмпіянат свету па футболе, перамогу атрымала каманда Іспаніі. (19 ліпеня)
- Сяргей Карэцкі прызначаны Прэм’ер-міністрам Украіны. (16 ліпеня)
- Апублікавана апісанне новага віду малпаў — Colobus congoensis. (15 ліпеня)
Дзень у гісторыі
- 527: Юстыніян I стаў імператарам Візантыі.
- 608: У Рыме збудавана Калона Фокі.
- 1347: Кола дзі Рыенца абвясціў аднаўленне правоў рымскага народа, а Рым — сталіцай свету.
- 1498: Хрыстафор Калумб адкрыў узбярэжжа сучаснай Венесуэлы.
- 1514: Армія Маскоўскай дзяржавы пасля трэцяй аблогі ўзяла Смаленск.
- 1780: Швецыя заявіла аб сваім пастаянным нейтралітэце.
- 1812: Напалеон I Банапарт выдаў дэкрэт аб стварэнні войска адноўленага ВКЛ.
- 1834: Парламент Вялікабрытаніі абвясціў закон аб адмене рабства.
- 1876: Штат Каларада ўвайшоў у склад ЗША.
- 1936: У Берліне Адольф Гітлер адкрыў XI Летнія Алімпійскія гульні.
- 1937: У Мінску супрацоўнікі НКУС спалілі некалькі дзясяткаў тысяч рукапісаў беларускіх літаратараў.
- 1944: Пачалося Варшаўскае паўстанне супраць нямецкіх акупантаў.
Вікістужка
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».